Узгадваем самаахвярнасць Яна Палаха

16/01/2024

Сёння мы ўсе ўзгадваем самаахвярнасць Яна Палаха. Дырэктарка Офіса дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэшскай Рэспубліцы ўсклала кветкі ў месцы, дзе 16 студзеня 1969 года ў знак пратэсту супраць падаўленьня свабод і пасіўнага стаўлення грамадства сябе падпаліў студэнт гісторыі і палітэканоміі філасофскага факультэта Карлава ўнівэрсітэта. Палахава прага да справядлівасці і лепшага свету запаліла ў сэрцах людзей надзею. Гадуйма яе, каб не пагасла.